Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь ды Расея ўзгаднілі балянс па нафтапрадуктах

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.10.2018 10:45
Бакі падпісалі адпаведныя пратаколы паставак на канец бягучага ды ўвесь 2019 год.
Foto: pixabay.com/CC0

Беларусь і Расея ўзгаднілі індыкатыўны балянс і пратаколы па нафтапрадуктах на лістапад-сьнежань бягучага года і на ўвесь 2019 год, паведаміла прэсавая служба Міністэрства энэргетыкі Расеі.

Узгадненьне стала вынікам сустрэчы ў Маскве віцэ-прэм'ераў Беларусі ды Расеі Ігара Ляшэнкі і Дзьмітрыя Козака, у якой прыняў удзел міністар энэргетыкі РФ Аляксандар Новак. Сустрэча была прысьвечана абмеркаваньню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў.

Па выніках перамоў Ігар Ляшэнка і Аляксандр Новак падпісалі пратакол аб унясеньні зьменаў у міжурадавае пагадненьне з 2007 года аб мерах па ўрэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, таксама ўзгаднілі індыкатыўны балянс і пратаколы па нафтапрадуктах на лістапад-сьнежань 2018 года і на ўвесь 2019 год, – паведаміла расейскае Мінэнэрга.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт