Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці раздалі звыш 600 экзэмпляраў спэцвыпуску «Народнай волі»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.10.2018 14:47
Акцыя прайшла ў рамках кампаніі у рамках кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».
фота: Радыё Рацыя

Праваабаронцы ў Берасьці раздалі звыш 600 экзэмпляраў спэцвыпуску «Народнай волі»
Сябры праваабарончага цэнтра «Вясна» у Берасьці раздалі звыш 600 экзэмпляраў спэцвыпуску «Народнай волі» у рамках кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі». Падчас акцыі актывісты размаўлялі з грамадзянамі.
«Прыемна зьдзівіла тое, што ў адрозьненьні ад мінулага году не было ніводнага чалавека, які катэгарычна быў бы за сьмяротнае пакараньне», – кажа праваабаронца Ўладзімір Вялічкін.
Паводле яго, Беларусь павінна калі не адмяніць сьмяротнае пакараньне, то ўвесьці на яго мараторый.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, за час незалежнасьці ў Беларусі было расстраляна каля 400 чалавек. Толькі адзін асуджаны да сьмяротнага пакараньня быў памілаваны Лукашэнкам.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт