Logo Polskiego Radia
Print

Расея на год забараняе экспарт нафтапрадуктаў у Беларусь

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.10.2018 08:55
Пратакол прадугледжвае нязначныя аб'ёмы экспарту, у прыватнасьці, шэрагу кампанэнтаў бэнзіну, якія могуць быць выкарыстаны ў нафтахіміі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расея на год забараняе экспарт нафтапрадуктаў у Беларусь
Расея на адзін год уводзіць забарону за экспарт у Беларусь сьветлых і цёмных нафтапрадуктаў, а таксама звадкаванага вуглевадароднага газу (ЗВГ). Забарона пачне дзейнічаць ад лістапада 2018 да канца 2019 года. Пра гэта Reuters паведамляе са спасылкай на некалькі крыніцаў у расейскім урадзе. Пазней такую інфармацыю пацьвердзіў міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак.
Паводле яго слоў, падпісаны краінамі пратакол прадугледжвае забарону на пастаўкі цёмных нафтапрадуктаў, дызэльнага паліва. Пры гэтым пагадненьне мае на ўвазе захаваньне паставак пэўных нафтапрадуктаў, якія не вырабляюцца ў Беларусі – гэта прадукцыя нафтахімічных заводаў.
Пратакол прадугледжвае нязначныя аб'ёмы экспарту, у прыватнасьці, шэрагу кампанэнтаў бэнзіну, якія могуць быць выкарыстаны ў нафтахіміі, таксама шырокай фракцыі лёгкіх вуглевадародаў, аліва, вазэлін. Мэтай забароны называюць прадухіленьне стратаў для расейскага бюджэту й пазьбяганьне шэрых схемаў.
Пры гэтым сродкі ад «перетаможки» 6 млн тонаў нафты будуць паступаць у Беларусь і ў гэтым годзе, і ў наступным. Беларускі бок пакуль ніяк не камэнтуе гэтае рашэньне.
Паводле агенцтва Argus, чыгуначныя пастаўкі нафтапрадуктаў з Расеі ў Беларусь у студзені-жніўні 2018 года склалі 2,38 млн тонаў, што на 375 тыс. тонпў больш, чым за аналягічны пэрыяд 2017 года. Больш за ўсё адгружаюць мазуту (860 тыс. тонаў), нафты (733 тыс. тонаў) і вакуўмнага газойлю (589 тыс). У грашовым эквіваленце атрымалася каля 1 млрд долараў.
euroradio.fm/tut.by/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт