Logo Polskiego Radia
Print

Украіна можа запусьціць тэлеканал на тэрыторыю Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.10.2018 16:59
«Мы абмяркоўвалі пытаньне запуску пасьля 1 сьнежня каналу UATV на тэрыторыі Беларусі».
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна можа запусьціць тэлеканал на тэрыторыю Беларусі
Украіна плянуе запусьціць вяшчаньне каналу UATV у Беларусі, заявіў віцэ-прэм’ер, міністар рэгіянальнага разьвіцьця і ЖКГ Генадзь Зубко.
Ён паведаміў, што ў Беларусі прайшло паседжаньне ўкраінска-беларускай камісіі па пытаньнях гандлёва-эканамічнай супрацы. «Мы абмяркоўвалі пытаньне запуску пасьля 1 сьнежня каналу UATV на тэрыторыі Беларусі. Гэта мы разглядаем як эканамічны інструмэнт і магчымасьць інфармаваньня Беларусі пра тое, што адбываецца ва Ўкраіне з гледзішча эканомікі, прыцягненьня інвэстыцый і турыстычнага патэнцыялу», – сказаў міністар.
Таксама ён адзначыў, што працягваецца падрыхтоўка да першага рэгіянальнага ўкраінска-беларускага саміту, які пройдзе ў Гомелі. На ім будуць прадстаўленыя 13 абласьцей Украіны, 60 прадпрыемстваў, чакаецца падпісаньне да 20 пагадненьняў.
UATV – украінскі тэлеканал вытворчасьці дзяржпрадпрыемства «Мультымэдыйная плятформа інавяшчаньня Ўкраіны». Ён працуе з 1 кастрычніка 2015 года, трансьляцыя ідзе на пяці мовах: украінскай, расейскай, ангельскай, арабскай і крымскататарскай.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт