Logo Polskiego Radia
Print

Берасьце: 12 судоў прайшлі, апошні перанесьлі на 24 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.10.2018 09:24
14 кастрычніка на плошчы Леніна ў Берасьці сабраліся пратэстоўцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
photo: stopzavod.by

Берасьце: 12 судоў прайшло, апошні перанесьлі на 24 кастрычніка
Разгляд адміністрацыйнай справы праваабаронцы Рамана Кісьляка, які меў адбыцца 18 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасьця, перанесены на 24 кастрычніка. Аб пераносе паведамляе сайт «Берасьцейскай Вясны».
У прызначаны судом час, сакратарка абвясьціла, што Раман Кісьляк зараз знаходзіцца за мяжой, а таму суд над ім перанесены на 24 кастрычніка на 11 гадзін.
14 кастрычніка, калі на плошчы Леніна ў Берасьці сабраліся пратэстоўцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, Кісьляку ўручылі позву ў раённы аддзел міліцыі. Аднак праваабаронцу затрымалі непасрэдна ў Ленінскім РАУСе пасьля мітынгу, падчас якога ён вёў назіраньне за хадой мірнага сходу грамадзян.
У пастарунку, дзе ён правёў ноч, у Кісьляка ўзьняўся ціск, была выкліканая хуткая дапамога, якая адвезла яго ў лякарню, дзе ён прайшоў мэдычнае абсьледаваньне. Кісьляку пасьпелі ўручыць позву ў суд на 18 кастрычніка за ўдзел у акцыі, якая адбылася мінулым днём у нядзелю.
Усяго 14 кастрычніка падчас мітынгу і перад яго пачаткам супрацоўнікі міліцыі затрымалі 16 (па некаторых зьвестках – 17) чалавек. Траіх непаўнагадовых пазьней адпусьцілі з бацькамі, на астатніх склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 9 удзельнікаў мітынгу атрымалі штрафы, траіх – Міколу Статкевіча, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава пакаралі арыштам на 5 сутак.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт