Logo Polskiego Radia
Print

Журналістам уручылі позвы напярэдадні акцыі „кармленьня галубоў"

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2018 14:03
Яны мусяць прыйсьці ў нядзелю 21 кастрычніка ў аддзяленьне міліцыі Ленінскага раёна Берасьця.
youtube.com/screen

У Берасьці міліцыянты ўручылі позвы незалежным журналістам Яўгену Скрабцу, Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку. Згодна з дакумэнтамі, журналісты мусяць прыйсьці ў нядзелю 21 кастрычніка ў аддзяленьне міліцыі Ленінскага раёна для допыта ў якасьці асобаў, у дачыненьні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс.

Так, позву журналісту-фрылянсеру Яўгену Скрабцу супрацоўнікі міліцыі ўручылі непасрэдна каля Ленінскага РАУС, куды той прыйшоў, каб сустрэць палітыка Міколу Статкевіча, які мусіў выйсьці на волю пасьля пяці сутак арышту.

Там жа, каля РАУС, міліцыянты спрабавалі перадаць позвы й журналістам Алесю Леўчуку й Мілане Харытонавай, аднак тыя пасьпелі сыйсьці. Але ўсё роўна ў хуткім часе супрацоўнікі прыйшлі па іх месцы жыхарства і ўручылі павесткі на нядзелю.

Чаму для допытаў абралі менавіта нядзелю? Хутчэй за ўсё, праваахоўныя органы Берасьця вельмі хочуць, каб чарговае нядзельнае „кармленьне галубоў” на плошчы Леніна , то бок акцыя супраць будаўніцтва ў горадзе акумулятарнага завода, засталася без увагі незалежных СМІ.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт