Макей заявіў пра «некаторыя пасажы», якія замінаюць заключыць пагадненьне з ЭЗ
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.10.2018 11:52
Кіраўнік МЗС таксама заявіў, што з адносін паміж Беларусьсю і ЭЗ зьніклі ўзаемныя папрокі.
Уладзімер Макей падчас прамовы ў штаб-кватэры ААНyoutube.com/screen
Макей заявіў пра «некаторыя пасажы», якія замінаюць заключыць пагадненьне з ЭЗ
Міністар замежных спраў Уладзімір Макей распавёў у інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ аб выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнэрства і ЭЗ у Люксэмбургу і пра прагрэс у перамовах па пагадненьні аб прыярытэтах партнэрства Беларусі і Эўразьвязу, які стане базай для будучых двухбаковых адносін.
Паводле яго слоў, з эўракамісарам Ёханэсам Ханам быў абмеркаваны ўвесь спэктар супрацоўніцтва, у тым ліку пэрспэктывы падпісаньня ў бліжэйшы час прыярытэтаў партнэрства.
Як адзначыў Уладзімір Макей, ЭЗ уключыў у абмеркаваньне «некаторыя пасажы», якія трэба будзе дадаткова вывучыць.
Кіраўнік МЗС таксама заявіў, што з адносін паміж Беларусьсю і ЭЗ зьніклі ўзаемныя папрокі. Ён асабліва пахваліў эканамічнае ўзаемадзеяньне, паклікаўшы больш увагі надаваць менавіта гэтым праектам.

Тэлеграф/ав