Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МЗС Польшчы прыедзе ў Беларусь і наведае Курапаты

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.10.2018 10:08
Міністар возьме ўдзел у пасяджэньні Мюнхэнскай канфэрэнцыі, удзельнікі якой абмяркуюць сытуацыю ў рэгіёне, пытаньні бясьпекі і зьвязаныя з імі выклікі.
Яцэк ЧапутовічЯцэк ЧапутовічTymon Markowski / MSZ

31 кастрычніка – 1 лістапада кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візытам.

Міністар замежных спраў Польшчы возьме ўдзел у пасяджэньні Мюнхэнскай канфэрэнцыі, удзельнікі якой абмяркуюць сытуацыю ў рэгіёне, пытаньні бясьпекі і зьвязаныя з імі выклікі.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы таксама сустрэнецца з кіраўніком беларускай дыпляматыі Уладзімірам Макеем.

Разам з палякамі, якія жывуць у Беларусі, прадстаўнікамі духавенства і мясцовымі ўладамі, міністар возьме ўдзел у асьвячэньні адноўленых вайсковых могілак у вёсцы Дунілавічы, дзе пахаваныя ахвяры польска-бальшавіцкай вайны 1920 г.

Яцэк Чапутовіч ускладзе кветкі і запаліць зьнічы на магілах палякаў, якія аддалі жыцьцё за Айчыну, а таксама ўшануе памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у менскім урочышчы Курапаты.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт