Logo Polskiego Radia
Print

На Аршанскім інструмэнтальным заводзе адбыўся пажар

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.10.2018 10:09
Сытуацыя вакол разьвіцьця Аршанскага рэгіёна ды мясцовага інструмэнтальнага завода знаходзіцца на асабістым кантролі Аляксандра Лукашэнкі.
pixabay.com

На Аршанскім інструмэнтальным заводзе адбыўся пажар
Пра пажар на Аршанскім інструмэнтальным заводзе паведаміла Віцебскае абласное ўпраўленьне МНС.
Здарэньне адбылося раніцай у суботу, 27 кастрычніка. Як паведамляецца, агмень быў знойдзены ў вэнтыляцыйнай шахце.
У выніку ўзгараньня быў пашкоджаны мэталічны вэнтыляцыйны кораб, разьмешчаны звонку фарбавальнай камэры, які не эксплёатуюцца.
Спэцыялісты высьвятляюць прычыну пажару.
Нагадаем, сытуацыю вакол разьвіцьця Аршанскага рэгіёна ды мясцовага інструмэнтальнага завода знаходзіцца на асабістым кантролі Аляксандра Лукашэнкі.
Аршанскім інструмэнтальным завод уведзены ў эксплёатацыю ў 1974 годзе па распараджэньні ўрада СССР. Цяпер на заводзе працуе каля 500 чалавек.
паводле naviny.by/эж


Пра пажар на Аршанскім інструмэнтальным заводзе паведаміла Віцебскае абласное ўпраўленьне МНС. Здарэньне адбылося раніцай у суботу, 27 кастрычніка. Як паведамляецца, агмень быў знойдзены ў вэнтыляцыйнай шахце.

У выніку ўзгараньня быў пашкоджаны мэталічны вэнтыляцыйны кораб, разьмешчаны звонку фарбавальнай камэры, які не эксплёатуюцца.
Спэцыялісты высьвятляюць прычыну пажару.

Нагадаем, сытуацыя вакол разьвіцьця Аршанскага рэгіёна ды мясцовага інструмэнтальнага завода знаходзіцца на асабістым кантролі Аляксандра Лукашэнкі.

Аршанскім інструмэнтальным завод уведзены ў эксплёатацыю ў 1974 годзе па распараджэньні ўрада СССР. Цяпер на заводзе працуе каля 500 чалавек.
паводле.

naviny.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт