Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь можа ўзяць на сябе кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.11.2018 09:48
«Рашэньне ўкраінскага канфлікту – ключавое пытаньне бясьпекі ў Эўропе. Безь яго ўрэгуляваньня мір на кантынэнце будзе заставацца пад пагрозай»
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Беларусь можа ўзяць на сябе кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ўчора на адкрыцьці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
«Рашэньне ўкраінскага канфлікту – ключавое пытаньне бясьпекі ў Эўропе. Безь яго ўрэгуляваньня мір на кантынэнце будзе заставацца пад пагрозай», – сказаў Аляксандар Лукашэнка.
Ён агучыў канкрэтныя прапановы па забесьпячэньні міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.
«Будзем шчырымі: рашэньне канфлікту на Данбасе, пры жаданьні, магло б быць ужо даўно знойдзена. Трэба працягваць працу па ўзмацненьні магчымасьцяў Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне й трохбаковай кантактнай групы. Мы гатовы разгледзець стварэньне ў Менску тэхнічнага пункта трохбаковай кантактнай групы і іншага, на што мы здольныя сёньня дамовіцца ў Эўропе», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама лічыць важным дапоўніць дыпляматычны дыялёг узаемасувязямі парлямэнтарыяў, прадстаўнікоў рэгіянальных уладаў, грамадзянскай супольнасьці ды экспэртаў.
«Неабходна весьці далейшы пошук узаемапрымальнага рашэньня па разьмяшчэньні на Данбасе міратворцаў. Магчыма, разгледзець варыянт разьмяшчэньня сумеснай місіі ААН і АБСЭ ва Ўкраіне. У яе склад могуць увайсьці вайскоўцы, паліцэйскія, грамадзянскі пэрсанал з краін, якія на працягу ўсяго пэрыяду канфлікту ўносілі пасільны ўклад у яго вырашэньне. Трэба забясьпечыць прынцып паэтапнага разгортваньня гэтай місіі, але часу амаль не засталося», – сказаў Аляксандар Лукашэнка.
На думку беларускага кіраўніка, таксама варта было б актывізаваць і працу ў «нармандзкім фармаце», каб забясьпечыць дакладны мэханізм кантролю за выкананьнем менскіх пагадненьняў.
«Прасьцей кажучы, мы можам узяць на сябе адказнасьць за забесьпячэньне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы, а таксама суправаджаць правядзеньне выбараў на Данбасе, зыходзячы з разуменьня таго, што гэтыя рэгіёны зьяўляюцца неадʼемнай часткай Украіны», – рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.
https://nn.by/?c=ar&i=218540


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ўчора на адкрыцьці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.

«Рашэньне ўкраінскага канфлікту – ключавое пытаньне бясьпекі ў Эўропе. Безь яго ўрэгуляваньня мір на кантынэнце будзе заставацца пад пагрозай», – сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ён агучыў канкрэтныя прапановы па забесьпячэньні міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.

«Будзем шчырымі: рашэньне канфлікту на Данбасе, пры жаданьні, магло б быць ужо даўно знойдзена. Трэба працягваць працу па ўзмацненьні магчымасьцяў Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне й трохбаковай кантактнай групы. Мы гатовы разгледзець стварэньне ў Менску тэхнічнага пункта трохбаковай кантактнай групы і іншага, на што мы здольныя сёньня дамовіцца ў Эўропе», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама лічыць важным дапоўніць дыпляматычны дыялёг узаемасувязямі парлямэнтарыяў, прадстаўнікоў рэгіянальных уладаў, грамадзянскай супольнасьці ды экспэртаў.

«Неабходна весьці далейшы пошук узаемапрымальнага рашэньня па разьмяшчэньні на Данбасе міратворцаў. Магчыма, разгледзець варыянт разьмяшчэньня сумеснай місіі ААН і АБСЭ ва Ўкраіне. У яе склад могуць увайсьці вайскоўцы, паліцэйскія, грамадзянскі пэрсанал з краін, якія на працягу ўсяго пэрыяду канфлікту ўносілі пасільны ўклад у яго вырашэньне. Трэба забясьпечыць прынцып паэтапнага разгортваньня гэтай місіі, але часу амаль не засталося», – сказаў Аляксандар Лукашэнка.

На думку беларускага кіраўніка, таксама варта было б актывізаваць і працу ў «нармандзкім фармаце», каб забясьпечыць дакладны мэханізм кантролю за выкананьнем менскіх пагадненьняў.

«Прасьцей кажучы, мы можам узяць на сябе адказнасьць за забесьпячэньне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы, а таксама суправаджаць правядзеньне выбараў на Данбасе, зыходзячы з разуменьня таго, што гэтыя рэгіёны зьяўляюцца неадʼемнай часткай Украіны», – рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

nn.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт