Logo Polskiego Radia
Print

„Беларуснафта” здабыла 135-мільённую тону чорнага золата ў краіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2018 17:03
Беларускія нафтавікі 1 млн т здабылі ў 1967 годзе, мяжа ў памеры 100 млн т была пераадолена ў 1998 годзе.
Photo:Cornelia Kopp/flickr.com/Commercial use allowed

„Беларуснафта” здабыла 135-мільённую тону чорнага золата ў краіне
Беларускія нафтавікі 1 млн т здабылі ў 1967 годзе, мяжа ў памеры 100 млн т была пераадолена ў 1998 годзе.
Вытворчае аб'яднаньне „Беларуснафта” здабыла 135 млн т нафты з пачатку прамысловай эксплёатацыі нафтавых радовішчаў на тэрыторыі краіны. Аб гэтым паведаміў першы намесьнік начальніка - галоўны інжынер нафтагазаздабыўнога ўпраўленьня „Рэчыцанафта” Сяргей Ласіца.
„У 2018 годзе плянуецца здабыць 1,67 млн т нафты. Вызначыць жа радовішча або канкрэтную сьвідравіну, зь якой паднята 135-міліённая тона, немагчыма”, - расказаў Сяргей Ласіца.
Паводле яго, спэцыяльны ўлік дае магчымасьць вызначыць аб'ём здабытай нафты за суткі, месяц, год - за любы пэрыяд. Працэс здабычы вуглевадароднай сыравіны бесьперапынны. Нафта з усіх радовішчаў краіны зьбіраецца па закрытай сыстэме, ад кожнай сьвідравіны па асобным трубаправодзе транспартуецца да пунктаў прыёму й падрыхтоўкі.
Беларускія нафтавікі 1 млн т здабылі ў 1967 годзе, мяжа ў памеры 100 млн т была пераадолена ў 1998 годзе. Найстарэйшае й адно з буйнейшых радовішчаў чорнага золата ў Беларусі - Рэчыцкае.
На пачатак 2018 году ў Беларусі адкрыта 87 радовішчаў нафты й газакандэнсату, разьмешчаных у межах Прыпяцкага прагіну. У распрацоўцы знаходзяцца 65 нафтавых радовішчаў. Агульны эксплёатуемы фонд сьвідравін - больш як 820, сярэдняя глыбіня дасягае 3,2 тыс. м, самыя глыбокія сьвідравіны - больш за 5 тыс. м.
Вытворчае аб'яднаньне „Беларуснафта” створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разьведку й распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэньне сьвідравін, здабычу нафты й спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сфэры іншых краін.
belta.by/аз

Вытворчае аб'яднаньне „Беларуснафта” здабыла 135 млн т нафты з пачатку прамысловай эксплёатацыі нафтавых радовішчаў на тэрыторыі краіны. Аб гэтым паведаміў першы намесьнік начальніка - галоўны інжынер нафтагазаздабыўнога ўпраўленьня „Рэчыцанафта” Сяргей Ласіца. „У 2018 годзе плянуецца здабыць 1,67 млн т нафты. Вызначыць жа радовішча або канкрэтную сьвідравіну, зь якой паднята 135-міліённая тона, немагчыма”, - расказаў Сяргей Ласіца.

Паводле яго, спэцыяльны ўлік дае магчымасьць вызначыць аб'ём здабытай нафты за суткі, месяц, год - за любы пэрыяд. Працэс здабычы вуглевадароднай сыравіны бесьперапынны. Нафта з усіх радовішчаў краіны зьбіраецца па закрытай сыстэме, ад кожнай сьвідравіны па асобным трубаправодзе транспартуецца да пунктаў прыёму й падрыхтоўкі.

Беларускія нафтавікі 1 млн т здабылі ў 1967 годзе, мяжа ў памеры 100 млн т была пераадолена ў 1998 годзе. Найстарэйшае й адно з буйнейшых радовішчаў чорнага золата ў Беларусі - Рэчыцкае.

На пачатак 2018 году ў Беларусі адкрыта 87 радовішчаў нафты й газакандэнсату, разьмешчаных у межах Прыпяцкага прагіну. У распрацоўцы знаходзяцца 65 нафтавых радовішчаў. Агульны эксплёатуемы фонд сьвідравін - больш як 820, сярэдняя глыбіня дасягае 3,2 тыс. м, самыя глыбокія сьвідравіны - больш за 5 тыс. м.

Вытворчае аб'яднаньне „Беларуснафта” створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разьведку й распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэньне сьвідравін, здабычу нафты й спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сфэры іншых краін.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт