Logo Polskiego Radia
Print

С.Пясецкі “Гляну я ў аконца...” - прэзэнтацыя беларускамоўнага перакладу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.11.2018 09:08
У рамках цыкла «Месяц польскай літаратуры» адбудзецца прэзэнтацыя перакладу другой часткі знакамітай «Менскай трылёгіі».
фота: Польскі інстытут у Менску

9 лістапада 2018 года а 17-ай гадзіне ў Доме Ваньковічаў (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А) у рамках цыкла «Месяц польскай літаратуры» адбудзецца прэзэнтацыя перакладу другой часткі знакамітай «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага «Гляну я ў аконца..»..
Раман выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску і Інстытута кнігі (Кракаў), пераклала твор на беларускую мову Марыя Пушкіна.
«Гляну я ў аконца..». – другі раман з «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Першы раман трылёгіі «Яблычак» у перакладзе Віктара Шукеловіча быў выдадзены ў лютым бягучага года і прэзэнтаваны на Менскім кніжным кірмашы.
Сяргей Пясецкі з уласьцівай яму калярытнасьцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяродзьдзе Менска пачатку ХХ стагодзьдзя. Дзеяньне рамана ахоплівае пэрыяд з раньняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імпэрый і ваяўнічага паўставаньня новых дзяржаў. Той парой у Менску, як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасьцямі для прафэсійных злачынцаў, канцэнтраваліся прайдзісьветы з самых розных краёў. Чытачоў чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небясьпечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў – жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» – а таксама разварочваецца цэлы веер мэтадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска зьбіраюцца хмары – гульня ідзе на жыцьцё і свабоду.
У размове пра жыцьцёвы шлях і значэньне творчасьці Сяргей Пясецкага возьмуць удзел польскія і беларускія дасьледчыкі і літаратуразнаўцы – праф. Кшыштаф Паляхоньскі (Уроцлаў), праф. Мікалай Іваноў (Аполе), к. ф. н. Тацьцяна Кабржыцкая і праф. Вячаслаў Рагойша (Менск).
Прадстаўляць беларускамоўную вэрсію рамана будуць перакладчыца Марыя Пушкіна і ініцыятар перакладу трылёгіі на беларускую мову, перакладчык і журналіст Якуб Бернат. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.
Сяргей Пясецкі – польска-беларускі пісьменьнік, які нарадзіўся ў 1901 годзе ў Ляхавічах. Яго жыцьцё поўнілася экстрэмальнымі прыгодамі і незвычайнымі авантурамі, сярод якіх былі шпіянаж і кантрабандная дзейнасьць на савецка-польскай мяжы ў раёне Ракава. У 1926 годзе Пясецкага за бандыцкі налёт прысудзілі да сьмяротнага пакараньня, але потым замянілі прысуд на 15 гадоў турмы. За кратамі ў Пясецкага праявіўся літаратурны талент, а яго творы прынесьлі славутасьць і дапамаглі раней вызваліцца з турмы. Пасьля Другой сусьветнай вайны Пясецкі эміграваў на Захад, дзе жыў у вельмі сьціплых умовах, хоць меў эўрапейскую літаратурную славу. Памёр у 1964 годзе ў Вялікабрытаніі.
Уваход вольны.

9 лістапада 2018 года а 17-ай гадзіне ў Доме Ваньковічаў (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А) у рамках цыкла «Месяц польскай літаратуры» адбудзецца прэзэнтацыя перакладу другой часткі знакамітай «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага «Гляну я ў аконца..».

Раман выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску і Інстытута кнігі (Кракаў), пераклала твор на беларускую мову Марыя Пушкіна.«Гляну я ў аконца..» – другі раман з «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Першы раман трылёгіі «Яблычак» у перакладзе Віктара Шукеловіча быў выдадзены ў лютым бягучага года і прэзэнтаваны на Менскім кніжным кірмашы.

Сяргей Пясецкі з уласьцівай яму калярытнасьцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяродзьдзе Менска пачатку ХХ стагодзьдзя. Дзеяньне рамана ахоплівае пэрыяд з раньняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імпэрый і ваяўнічага паўставаньня новых дзяржаў. Той парой у Менску, як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасьцямі для прафэсійных злачынцаў, канцэнтраваліся прайдзісьветы з самых розных краёў. Чытачоў чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небясьпечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў – жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» – а таксама разварочваецца цэлы веер мэтадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска зьбіраюцца хмары – гульня ідзе на жыцьцё і свабоду.

У размове пра жыцьцёвы шлях і значэньне творчасьці Сяргей Пясецкага возьмуць удзел польскія і беларускія дасьледчыкі і літаратуразнаўцы – праф. Кшыштаф Паляхоньскі (Уроцлаў), праф. Мікалай Іваноў (Аполе), к. ф. н. Тацьцяна Кабржыцкая і праф. Вячаслаў Рагойша (Менск).

Прадстаўляць беларускамоўную вэрсію рамана будуць перакладчыца Марыя Пушкіна і ініцыятар перакладу трылёгіі на беларускую мову, перакладчык і журналіст Якуб Бернат. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Сяргей Пясецкі – польска-беларускі пісьменьнік, які нарадзіўся ў 1901 годзе ў Ляхавічах. Яго жыцьцё поўнілася экстрэмальнымі прыгодамі і незвычайнымі авантурамі, сярод якіх былі шпіянаж і кантрабандная дзейнасьць на савецка-польскай мяжы ў раёне Ракава. У 1926 годзе Пясецкага за бандыцкі налёт прысудзілі да сьмяротнага пакараньня, але потым замянілі прысуд на 15 гадоў турмы. За кратамі ў Пясецкага праявіўся літаратурны талент, а яго творы прынесьлі славутасьць і дапамаглі раней вызваліцца з турмы. Пасьля Другой сусьветнай вайны Пясецкі эміграваў на Захад, дзе жыў у вельмі сьціплых умовах, хоць меў эўрапейскую літаратурную славу. Памёр у 1964 годзе ў Вялікабрытаніі.

Уваход вольны.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт