Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз гатовы аказваць Беларусі дапамогу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.11.2018 16:13
Ідзецца пра інвэстыцыі ў разьвіцьці прыватнага сэктара эканомікі.
Foto: European Union

Пра гэта сёньня заявіла кіраўнік прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын падчас выступу на «Кастрычніцкім эканамічным форуме» (KEF-2018).

«Мы гатовы падтрымліваць Беларусь у тых сфэрах, якія краіна сама вызначыць, у прыватнасьці ў пляне разьвіцьця прыватнага сэктара», – сказала эўрапейская дыпляматка.

Паводле ейных слоў, у гэтым напрамку ЭЗ ужо робіцца даволі шмат. У супрацоўніцтве з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі распрацавана дарожная карта падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі. Працуюць два праекты па стымуляваньні і разьвіцьці прыватнага сэктара

У Бруселі лічаць, што Менск павінен сканцэнтравацца менавіта на гэтым аспэкце эканоміцы, паколькі ён зьяўляецца фундамэнтам. Таксама ў ЭЗ лічаць неабходным актывізаваць разьвіцьцё рэгіёнаў«, – дадала кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ.

Андрэа Віктарын выказала гатоўнасьць Брусэля падтрымліваць Беларусь з дапамогай фонду структурных рэформ і дзяліцца ўласным вопытам праз праект »Твінінг

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт