Logo Polskiego Radia
Print

У Менску зьнясуць больш за сотню савецкіх жылых дамоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.11.2018 16:30
На іх месцы пабудуюць тысячы кв. м новага жыльля.
МенскМенскpixabay.com/CC0 Creative Commons/tortic84

Улады вызваляць пад будаўніцтва два ўчасткі: у квартале Філімонава – Сталетава – Авангарднай і ў Трактаразаводзкім пасёлку, дзе зьнясуць па 62 дамы.

На месцы першага ўчастка пабудуюць каля 130 тысяч кв. м жыльля, на месцы другога – да 170 тысяч, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Па словах кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Дзяніса Аўсянікава, двухпавярховыя дамы, у якіх зношаныя камунікацыі, з кожным днём цяжэй і даражэй абслугоўваць. Яны прычыняюць праблемы і ўладам, і жыхарам: «пры сталых рамонтных працах тыдні без вады, ацяпленьня – звыклая справа», – сказаў Аўсянікаў.

З 2020 года УКБ Мінгарвыканкама пачне ўзьвядзеньне мікрараёна Зялёны Бор. У цэлым там будзе каля мільёна квадратных мэтраў жыльля. Таксама прадоўжыцца будаўніцтва на месцы ваеннага гарадка ў Сьцяпянцы.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт