Logo Polskiego Radia
Print

Аніматара ў касьцюме ліса, затрыманага ў Берасьці, будуць судзіць (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.11.2018 09:12
Мясцовы актывіст Канстацін Астапук прыйшоў у касьцюме ліса й прынёс з сабой паветраныя шарыкі, якія раздаваў дзецям.
Фота з сацыяльных сетак

Аніматара ў касьцюме ліса, затрыманага ў Берасьці, будуць судзіць (ВІДЭА)
Канстанціна Астапука, затрыманага ў Берасьці ў касьцюме ліса 11 лістапада, зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Хутчэй за ўсё сёньня пройдзе суд над ім, піша праваабарончы сайт «Вясна».
Як паведамляла Эўрарадыё, затрыманьне адбылося пасьля традыцыйнай акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Берасьцейцы ладзяць такія акцыі па нядзелях пад выглядам кармленьня галубоў на цэнтральнай плошчы горада.
На акцыю 11 лістапада сабралася каля 130 чалавек. Мясцовы актывіст Канстацін Астапук прыйшоў у касьцюме ліса й прынёс з сабой паветраныя шарыкі, якія раздаваў дзецям. Калі мужчына сыходзіў з плошчы, яго затрымалі супрацоўнікі АМАП і даставілі ў Ленінскі РУУС. Там на актывіста склалі адміністрацыйны пратакол і адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт