Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка з непакоем глядзіць у будучы год

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.11.2018 15:58
Беларускі кіраўнік перакнаны, што краіну чакае палітычная вакханалія
Foto: translacja na youtube.com

Аляксандр Лукашэнка падкрэсьліў, што гэта зьвязана з тым, што краіна ўваходзіць у пэрыяд будучых электаральных кампаній. Пра гэта ён заявіў Лукашэнка пры вырашэньні кадравых пытаньняў у дачыненьні да кіраўнікоў на месцах.

«Будучы год – гэта год сурʼёзны. У нас пачынаецца палітычная «вакханалія», якая працягнецца мінімум паўтара года. І выбары ў парлямэнт, і прэзыдэнта. Яны ніколі не дадавалі стабільнасьці і спакою ў нашым грамадзтве.

Нам трэба ва ўласьцівай манеры прайсьці гэты этап, не скінуўшы абароты. Народ нам гэта не даруе. Палітычная кампанія – гэта іспыт. Таму нам прыйдзецца здаваць і адзін, і другі экзамэн, і даваць справаздачу перад народам, – заявіў беларускі кіраўнік.

Паводле Белта/Радыё Свабода/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт