Logo Polskiego Radia
Print

Мінздароўя супраць цыгарэтных кіёскаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.11.2018 17:38
Ведамства адмоўна ставіцца да ідэі тысячы шапікаў па продажы цыгарэт на тэрыторыі Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сваё рашэньне міністэрства абгрунтоўвае тым, што траціна жыхароў Беларусі рэгулярна кураць.

Паводле апошняга агульнанацыянальнага дасьледаваньня, у вёсцы кураць больш, чым у горадзе; мужчыны робяць гэта часьцей за жанчын; а 9 з 10 курцоў кураць штодня. Сярэдні ўзрост, зь якога беларусы прызвычайваюцца да цыгарэты, 17,5 года.

Паводле экспэртаў міністэрства усе апошнія гады заўважалася тэндэнцый да зьніжэньня колькасьці курцоў у Беларусі. Калі ў 2001 годзе тытунь ужывалі 41,6% дарослага насельніцтва, то ў 2016-м – бязь нечага 30%. Да 2025 году стаіць задача зьменшыць гэты паказьнік да 24,5%. Дзеля гэтага рыхтуецца новы прэзыдэнцкі дэкрэт, накіраваны на барацьбу з курэньнем. У прыватнасьці, будзе пашыраны сьпіс месцаў, дзе забаронена курэньне. Напрыклад, любыя дзіцячыя пляцоўкі, салёны аўтамабіля, калі там ёсьць дзеці да 14 гадоў, ды іншыя месцы», зазначаюць у міністэрстве.

У сваю чаргу кампанія «Энерга-Оіл», падкантрольная бізнэсмэну Аляксею Алексіну, заявіла пра пляны цягам двух гадоў стварыць у Беларусі амаль 2500 гандлёвых пунктаў для продажу цыгарэт, у тым ліку каля 500 у Менску.

Гэта будуць шапікі, крамы, павільёны, якія кампанія спалучыць у сетку гандлю тытунёвымі вырабамі.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт