Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь увяла ліцэнзаваньне экспарту лесаматэрыялаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2018 11:20
Экспартэрам асобных відаў лесаматэрыялаў неабходна атрымліваць разавую ліцэнзію.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь увяла ліцэнзаваньне экспарту лесаматэрыялаў
Экспартэрам асобных відаў лесаматэрыялаў неабходна атрымліваць разавую ліцэнзію.
Урад увёў ліцэнзаваньне экспарту беларускіх лесаматэрыялаў з цьвёрдаліставых парод за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 819 ад 14 лістапада.
Згодна з дакумэнтам, экспартэрам асобных відаў лесаматэрыялаў неабходна атрымліваць разавую ліцэнзію, якая выдаецца ў Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю па ўзгадненьні зь Беларускім вытворча-гандлёвым канцэрнам лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці.
Канцэрн узгадняе заяву аб выдачы ліцэнзіі на экспарт лесаматэрыялаў цьвёрдаліставых парод пры наяўнасьці заключанага паміж ім і арганізацыяй пагадненьня аб умовах паставак лесаматэрыялаў цьвёрдаліставых парод.
Міністэрству замежных спраў ва ўстаноўленым парадку даручана паведаміць Эўразійскай эканамічнай камісіі аб прынятай меры, унесьці на яе разгляд прапанову аб прымяненьні іншымі дзяржавамі — членамі Эўразійскага эканамічнага саюза аналягічных мер, а таксама праінфармаваць Выканаўчы камітэт Садружнасьці Незалежных Дзяржаў аб прыняцьці гэтай пастановы.
Асноўныя пункты пастановы набудуць моц праз 10 дзён пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня й будуць дзейнічаць на працягу шасьці месяцаў.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт