Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка хоча поўнай энэргетычнай незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.11.2018 15:31
Такі загад беларускі кіраўнік даў ураду на бліжэйшыя гады.
Foto: pixabay

Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў сёньня на нарадзе па пытаньні ўдасканаленьня сыстэмы кіраваньня беларускай энэргетыкай.

Лукашэнка загадаў ураду сфармаваць прагноз паліўна-энэргетычнага балянсу краіны і працаваць на стоадсоткавую энэргетычную незалежнасьць.

Дзеля гэтага ўлады ўклалі ў галіну нямала сродкаў: толькі за апошнія пяць гадоў прыцягнута звыш 1 мільярда даляраў інвэстыцый. За гэты пэрыяд Беларусь выйшла на перадавыя пазыцыі сярод кран СНД па ўдзельным расходзе паліва на вытворчасьць аднаго кілявата электраэнэргіі. Спажываньне імпартуемага паліва зьменшылася на 3 мільярдаў куб.м газу ў эквіваленце, што азначае каля 600 мільёнаў даляраў ашчаднасьці ў год.

Таксама Беларусь павялічыла ўласную вытворчасьць электраэнэргіі павялічылася на 2,1 мільярды кВт. Гэта дазволіла краіне ўпершыню сёлета цалкам адмовіцца ад імпарту электраэнэргіі, – заявіў Лукашэнка. У зьвязку з гэтым беларускі кіраўнік запатрабаваў ад чыноўнікаў пашырыць выкарыстаньне электраэнэргіі.

Паводле ягоных словаў да поўнай энэрганезалежнасьці трэба толькі аптымізаваць дзейнасьць энэргасыстэмы, ліквідаваць празьмерныя затраты, ды забясьпечыць справядлівае і празрыстае фармаваньне тарыфаў на канкурэнтным узроўні.

Паводле Белта/tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт