Logo Polskiego Radia
Print

Белстат канстатуе рост даходаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.11.2018 17:23
За студзень-верасень бягучага года беларусы пабагацелі на 7,8%.
Источник: pixabay.com/СС0

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені – верасьні бягучага года вырасьлі на 7,8% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017-га. Такую інфармацыю распаўсюдзіў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі (Белстат).

У агульным памеры даходаў на працоўную плату прыпадае 64,1%, на пэнсіі, запамогі, стыпэндыі ды іншыя трансфэрты прыпадае 23,4%, даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасьці склалі 8%, даходы ад маёмасьці склалі – 4, 5%.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы – гэта даходы за вылікам падаткаў, збораў, узятыя з папраўкай на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Паводле «Беларусы і рынак»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт