Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні пакажуць выставу лістоў палітвязьняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2018 10:37
Экспазыцыя выставы ўключае ў сябе 11 стэндаў, на якіх разьмешчаныя лісты палітычных вязьняў з-за кратаў.
Выстава "Лісты палітвязьняў ад 1996 года да нашых дзён" у Маладэчна.Выстава "Лісты палітвязьняў ад 1996 года да нашых дзён" у Маладэчна.фота: Вясна

13 сьнежня ў Цэнтры гарадзкога жыцьця Гародні адбудзецца адкрыцьцё выставы «Лісты палітвязьняў: ад 1996 года да нашых дзён». На адкрыцьцё выставы ў горад над Нёманам прыедзе яе ўкладальніца, вядомая праваабаронца і літаратарка Паліна Сьцепаненка, а таксама адмысловы госьць – старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, былы палітвязень.
Экспазыцыя выставы ўключае ў сябе 11 стэндаў, на якіх разьмешчаныя лісты палітычных вязьняў з-за кратаў, лісты ў падтрымку палітвязьняў, а таксама матэрыялы бюллютэня праваабарончага цэнтру «Вясна» – «Права на Волю», а таксама архіўныя фотаздымкі.
Ліставаньне праз краты ўтрымлівае факты, падзеі, эмоцыі, мары і пажаданьні, нягледзячы на перашкоды турэмнай цэнзуры. З 1996 года, па зьвестках праваабарончых арганізацыяў, праз крымінальны перасьлед за палітычныя перакананьні ў Беларусі ў зьняволеньне трапілі больш за 200 чалавек.
Выстава «Лісты палітвязьняў: ад 1996 году да нашых дзён» падрыхтаваная «Цэнтрам дасьледваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі».

13 сьнежня ў Цэнтры гарадзкога жыцьця Городні адбудзецца адкрыцьцё выставы «Лісты палітвязьняў: ад 1996 года да нашых дзён». На адкрыцьцё выставы ў горад над Нёманам прыедзе яе ўкладальніца, вядомая праваабаронца і літаратарка Паліна Сьцепаненка, а таксама адмысловы госьць – старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, былы палітвязень.

Экспазыцыя выставы ўключае ў сябе 11 стэндаў, на якіх разьмешчаныя лісты палітычных вязьняў з-за кратаў, лісты ў падтрымку палітвязьняў, а таксама матэрыялы бюллютэня праваабарончага цэнтру «Вясна» – «Права на Волю», а таксама архіўныя фотаздымкі.

Ліставаньне праз краты ўтрымлівае факты, падзеі, эмоцыі, мары і пажаданьні, нягледзячы на перашкоды турэмнай цэнзуры. З 1996 года, па зьвестках праваабарончых арганізацыяў, праз крымінальны перасьлед за палітычныя перакананьні ў Беларусі ў зьняволеньне трапілі больш за 200 чалавек.

Выстава «Лісты палітвязьняў: ад 1996 году да нашых дзён» падрыхтаваная «Цэнтрам дасьледваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі».

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт