Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства спорту агучыла колькасьць бязьвізавых турыстаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.12.2018 15:12
Амаль 200 тысяч чалавек скарысталася бязьвізавым уездам у Беларусь праз менскі аэрапорт.
Photo: pl.wikipedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Дакладныя лічбы агучыў сёньня намесьнік міністра спорту ды турызму Міхаіл Партны падчас круглага стала, які прайшоў у Палаце прадстаўнікоў Беларусі. Толькі праз Менск у Беларусь уехалі 179 тысяч бязьвізавых турыстаў.

Больш за ўсё іншаземцаў прыехала па бязьвізавым уезьдзе зь Нямеччыны – больш за 28 тысяч, з Польшчы – больш за 16 тысяч, Італіі – больш за 15 тысяч, Вялікабрытаніі і ЗША – прыкладна па 12 тысяч.

У той жа час з Францыі без візы прыехала амаль 8 тысяч турыстаў, з Нідэрляндаў і Латвіі – больш за 6,4 тысячы, Швэцыі – больш за 6 тысяч, Летувы – больш за 5 тысяч.

Нагадаем, з 12 лютага 2017 года ў Беларусі быў уведзены пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, асноўная ўмова – уезд і выезд праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. З 27 ліпеня 2018 года «бязьвіз» быў падоўжаны да 30 дзён. Правіла працуе толькі для тых, хто падарожнічае праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Бязьвізавым уездам у Гародню і беларускую частку Аўгустоўскага канала з кастрычніка 2016 года скарысталіся больш за 134 тысяч турыстаў. Белавескую пушчу і турысцка-рэкрэацыйную зону «Берасьце» са студзеня гэтага года наведала больш за 15 тысяч чалавек.

Паводле Tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт