Logo Polskiego Radia
Print

На прадпрыемстве «Омск карбон Магілёў» спынілі пусканаладачныя работы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.12.2018 13:34
У пасёлку Вейна выяўлена перавышэньне нарматыву цьвёрдых крупінках у 40 разоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

На прадпрыемстве з расейскім капіталам «Омск карбон Магілёў» спынілі пусканаладачныя работы. Прычына — выкід у атмасфэру шкодных рэчываў.

Здарэньне адбылося неўзабаве пасьля выпуску першай прадукцыі — тэхнічнага вугляроду. 6 лістапада з рэалізацыяй інвэстыцыйнага праекту зь бюджэтам 135 мільёнаў эўра знаёміўся старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч. Ён сказаў тады, што «Омск карбон Магілёў» — «добрае прадпрыемства».

Жыхары пасёлку Вейна, што побач з прадпрыемствам, кажуць, што іх «накрыла сажай» з заводу ў ноч з 17 на 18 лістапада. Пабачыўшы на вокнах і гаўбцах чорны налёт, пасялкоўцы пачалі тэлефанаваць у абласны камітэт аховы прыроды і навакольнага асяродзьдзя. Паскардзіліся і ў абласную пракуратуру. Паводле іх, «нечага такога» яны чакалі з той самай пары, як стала вядома, што ў іх пад бокам узьвядуць яшчэ адно хімічнае прадпрыемства.

Як вынікае з адказу намесьніка старшыні камітэту прыродных рэсурсаў Канстанціна Цеплякова, у пасёлку выяўлена перавышэньне нарматыву цьвёрдых крупінках у 40 разоў. Пры нарматыве 17,01 мг/м³ фактычная колькасьць гэтых крупінак была 690,17 мг/м³.

«Аб’ект прыпынены для правядзеньня поўнай рэвізіі тэхналягічнага абсталяваньня на цэласнасьць і спраўнасьць», — адзначаецца ў лісьце жыхарам Вейна.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт