Logo Polskiego Radia
Print

Суд часткова задаволіў пазоў Зайдэса да „Новага часу”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2018 14:03
Суд абавязаў „Новы час” абвергнуць зьвесткі. З рэдакцыі будзе спагнана 700 рублёў і 1250 рублёў судовых выдаткаў.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд часткова задаволіў пазоў Зайдэса да „Новага часу”
Суд абавязаў „Новы час” абвергнуць зьвесткі. З рэдакцыі будзе спагнана 700 рублёў і 1250 рублёў судовых выдаткаў.
У Савецкім раённым судзе Менску завяршыўся працэс паводле пазову бізнэсоўца Леаніда Зайдэса да газэты „Новы час” і журналіста Дзяніса Івашына. Пасьля судовых спрэчак судзьдзя Вераніка Абрамовіч абвясьціла вэрдыкт — прызнаць пазоў часткова.
Суд абавязаў „Новы час” абвергнуць зьвесткі. Таксама з рэдакцыі будзе спагнана 700 рублёў і 1250 рублёў судовых выдаткаў. Галоўная рэдактарка выданьня Аксана Колб сказала, што будзе раіцца зь юрыстамі, ці варта абскарджваць судовае рашэньне.
У сваю чаргу Дзяніс Івашын лічыць вырак неаб'ектыўным і будзе раіць рэдакцыі абскардзіць рашэньне суду.
Сузаснавальнік рэстарацыі „Поедем поедим” у Курапатах патрабаваў абвяржэньня інфармацыі пра яго ў газэце „Новы час” і спагнаньня з пазоўнікаў агулам 8 тысяч рублёў як кампэнсацыю за нанесеныя страты.
У сваю чаргу пазваныя настойвалі, што прэтэнзіі бізнэсоўца нічым не абгрунтаваныя. Так, прадстаўніца газэты „Новы час” Марыя Колесава-Гудзіліна мяркуе, што бок Зайдэса так і не прывёў доказаў таго, што ён панёс маральную шкоду ад артыкулу Дзяніса Івашына й камэнтароў у інтэрнэце.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт