Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцы Курапатаў, затрыманыя 31 сьнежня, адпушчаныя з міліцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.01.2019 11:52
Былі затрыманыя Дзяніс Урбановіч, Натальля Ладуцька і інвалід другой групы Валянціна Дзядок.
Наведвальнікі «Паедзем паядзім»Наведвальнікі «Паедзем паядзім»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Трое абаронцаў Курапатаў, якіх затрымалі вечарам 31 сьнежня, адпушчаныя з міліцыі пасьля складаньня адміністрацыйных пратаколаў.

Інцыдэнт адбыўся каля рэстарана «Паедзем паядзім», дзе працягваюць несьці вахту грамадзкія актывісты. Былі затрыманыя Дзяніс Урбановіч, Натальля Ладуцька і інвалід другой групы Валянціна Дзядок.

Паводле інфармацыі сустаршыні аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, іх затрымалі «на вахце пасьля правакацыі расейскага сталініста Ермакова (разагнаўшыся, на хуткасьці 60 км у гадзіну заехаў у карчму, на выезьдзе яго спынілі)», пры гэтым «Натальлю Ладуцьку валаклі па сьнезе і зьбівалі».

На затрыманых склалі пратаколы па лініі ДАІ, якую выклікаў спынены актывістамі кіроўца, і за непадпарадкаваньне міліцыі. Пасьля гэтага іх адпусьцілі, паведамляе БелаПАН.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт