Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка даручыў ураду зьнізіць нафтавую залежнасьць ад Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.01.2019 18:03
Кіраўнік Беларусі заявіў пра неабходнасьць альтэрнатыўных паставак нафты праз парты краін Балтыі.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка даручыў ураду зьнізіць нафтавую залежнасьць ад Расіі
Кіраўнік Беларусі заявіў пра неабходнасьць альтэрнатыўных паставак нафты праз парты краін Балтыі.
Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду зьнізіць нафтавую залежнасьць ад Расіі. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў гэтым годзе плянуецца скончыць мадэрнізацыю двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, пасьля чаго Беларусь зможа купляць нафту для наступнай перапрацоўкі ня толькі ў Расеі, перадае яго прэс-служба.
«Я ўжо даўно ставіў задачу, і нам трэба яе вырашыць: адкрыць альтэрнатыўную пастаўку нафты праз прыбалтыйскія парты. Калі летувісы ня згодныя – з латышамі дамовіцца й закупляць гэтую нафту. Перапрацоўваць на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе й забясьпечваць балтыйскія рэспублікі», – сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, для краін Балтыі гэта будзе таньней, чым цяпер, калі яны купляюць нафтапрадукты па сусьветных цэнах. «Можна дамовіцца так, што гэта будзе наша агульная нафта, якую мы перапрацуем на мадэрнізаваным Наваполацкам нафтаперапрацоўчым заводзе», – адзначыў кіраўнік краіны.
Лукашэнка заклікаў не перабольшваць праблемы, зьвязаныя са стратамі бюджэту з-за падатковага манэўру ў Расеі, а шукаць іншыя крыніцы.
«Калі абярэ кіраўніцтва Расеі такі шлях руху й страту адзінага саюзьніка на заходнім напрамку, гэта іх выбар», – сказаў на заканчэньне Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду зьнізіць нафтавую залежнасьць ад Расеі. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў гэтым годзе плянуецца скончыць мадэрнізацыю двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, пасьля чаго Беларусь зможа купляць нафту для наступнай перапрацоўкі ня толькі ў Расеі, перадае яго прэс-служба.

«Я ўжо даўно ставіў задачу, і нам трэба яе вырашыць: адкрыць альтэрнатыўную пастаўку нафты праз прыбалтыйскія парты. Калі летувісы ня згодныя – з латышамі дамовіцца й закупляць гэтую нафту. Перапрацоўваць на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе й забясьпечваць балтыйскія рэспублікі», – сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, для краін Балтыі гэта будзе таньней, чым цяпер, калі яны купляюць нафтапрадукты па сусьветных цэнах. «Можна дамовіцца так, што гэта будзе наша агульная нафта, якую мы перапрацуем на мадэрнізаваным Наваполацкам нафтаперапрацоўчым заводзе», – адзначыў кіраўнік краіны.

Лукашэнка заклікаў не перабольшваць праблемы, зьвязаныя са стратамі бюджэту з-за падатковага манэўру ў Расеі, а шукаць іншыя крыніцы.

«Калі абярэ кіраўніцтва Расеі такі шлях руху й страту адзінага саюзьніка на заходнім напрамку, гэта іх выбар», – сказаў на заканчэньне Лукашэнка.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт