Logo Polskiego Radia
Print

Хаваючы грошы дома, пастарайцеся добра запомніць, куды схавалі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.01.2019 14:54
Інакш будзе, як у вёсцы Чысьць, дзе грошы шукалі апэратыўнікі.
фота: radyjo.net/Валеры Саўко

Незвычайнае здарэньне адбылося 1 студзеня ў пасёлку Чысьць Маладзечанскага раёна.

Сям'я схавала грошы ў доме (13 500 рублёў), але забылася дзе, шукала два дні і ўрэшце заявіла пра зьнікненьне ў міліцыю.

На месца здарэньня прыбыла сьледча-апэратыўная група. Высьвятляючы абставіны здарэньня, супрацоўнікі міліцыі знайшлі грошы ў шафе ў суседнім пакоі.

паводле Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт