Logo Polskiego Radia
Print

Мядзьведзеў параіў Беларусі цаніць крэдытную падтрымку з боку Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.01.2019 16:51
Дзьмітрый Мядзьведзеў: Расея захоўвае вялікі аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі за кошт сродкаў, якія магла б накіраваць на разьвіцьцё ўласнай эканомікі.
Расейскія рубліРасейскія рубліpixabay.com/Public Domain CC0

Мядзьведзеў параіў Беларусі цаніць крэдытную падтрымку з боку Расеі
Расея захоўвае вялікі аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі за кошт сродкаў, якія магла б накіраваць на разьвіцьцё ўласнай эканомікі, заявіў прэмʼер-міністр РФ на нарадзе ва ўрадзе.
«Мы захоўваем вельмі вялікі абʼём крэдытнай падтрымкі нашых партнэраў, гэты абʼём перавышае больш за 6,5 млрд даляраў, не лічачы зьвязанага крэдыту на будаўніцтва атамнай станцыі. Ва ўмовах, нагадаю, калі для нас зачыненыя фінансавыя рынкі заходніх краін, па сутнасьці, мы дапамагаем, займаючы грошы з нашай эканомікі. Гэта трэба цаніць, разважаючы пра саюзьніцкія адносіны», – цытуе Мядзведзева РБК.
Ён таксама падкрэсьліў, што Масква не патрабуе вяртаньня крэдытаў, выдадзеных Менску, а пралангіруе іх «па просьбе партнэраў».

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт