Logo Polskiego Radia
Print

Адпрацаванае ядзернае паліва застанецца ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.01.2019 12:45
Ранейшыя пляны па захоўваньні паліва ў Расеі могуць быць не рэалізаваныя.
Беларуская АЭСБеларуская АЭСФота: Wikimedia.org/Homoatrox/CC BY-SA 4.0

Адпрацаванае ядзернае паліва з беларускай АЭС не будзе вывозіцца ў Расею, як плянавалася раней, але будзе захоўвацца ў Беларусі.

Незалежныя беларускі СМІ адзначаюць, што кансультацыі з грамадзкасьцю, якія мелі месца ў Астравец, дзе будуецца атамная электрастанцыя, не далі адказу на пытаньне, дзе будзе захоўвацца адпрацаванае ядзернае паліва. Улады кажуць пра тры варыянты ў Беларусі, але не раскрываюць іх месцазнаходжаньне.

Адпрацаванае паліва зьявіцца праз 4 гады пасьля першага запуску электрастанцыі. Верагодна, пасьля 10 гадоў захоўваньня ў Беларусі адкіды будуць адпраўленыя ў Расію для перапрацоўкі, а затым зноў вярнуцца ў Беларусь. Пры гэтым, расейскія кампаніі дагэтуль не гатовыя прымаць адпрацаванае ядзернае паліва з Беларусі. Беларусы будуць вымушаныя пабудаваць магільнік ядзерных адходаў, што істотна павялічыць кошт электраэнэргіі з АЭС.

Мясцовыя эколягі прапануюць прыпыніць заплянаваны сёлета запуск АЭС у Астраўцы, пакуль ня будуць знойдзеныя бясьпечныя ды эканамічна апраўданыя мэтады захоўваньня адпрацаванага ядзернага паліва.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт