Logo Polskiego Radia
Print

«Вясна» выступае супраць рэпрэсій у дачыненьні да праваабаронцы з Азэрбайджана

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.01.2019 10:07
Мэхман Гусейнаў адбывае тэрмін за абвінавачваньне супрацоўнікаў органаў ва ўжываньні да яго катаваньняў.
фота: Вясна

«Вясна» выступае супраць нарастаючых рэпрэсій у дачыненьні да праваабаронцы з Азэрбайджана
На сайце Фундацыі Дамоў правоў чалавека апублікаваны сумесны ліст з заклікам да міжнароднай супольнасьці прыняць неадкладныя меры для абароны жыцьця, здароўя і правоў зьняволенага азэрбайджанскага фотажурналіста, відэаблёгера і праваабаронцы Мэхмана Гусейнава.
На дадзены момант ён адбывае двухгадовы тэрмін за абвінавачваньне супрацоўнікаў праваахоўных органаў ва ўжываньні да яго катаваньняў падчас затрыманьня 9 студзеня 2017 года. Тэрмін яго зьняволеньня канчаецца 2 сакавіка 2019 года. Нядаўна яму прад'явілі новыя абвінавачваньні нібыта за напад на супрацоўніка турмы, у сувязі з чым 26 сьнежня 2018 года Мэхман Гусейнаў абвясьціў галадоўку.
Праваабаронцы лічаць, што падобныя дзеяньні азэрбайджанскіх уладаў зьяўляюцца палітычна матываванымі і зьвязанымі з яго дзейнасьцю па прасоўваньні правоў чалавека і барацьбе з карупцыяй.
Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць пераводу Мэхмана ў грамадзянскую лякарню для правядзеньня незалежнага абсьледаваньня, аднаўленьня яго права на спатканьні са сваякамі і адвакатамі, а таксама допуск да яго прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці, зьняцьця з яго новых абвінавачваньняў, вызваленьня Мэхмана з турмы не пазьней заканчэньня яго тэрміну.
Прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці таксама заклікаюць наведваць Мэхмана Гусейнава ў турме для атрыманьня праўдзівай інфармацыі пра яго стан, выказваць публічную падтрымку палітвязьню і выступаць супраць новых абвінавачваньняў.
Ліст падпісала 41 праваабарончая арганізацыя з 13 Дамоў правоў чалавека, у іх ліку Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт