Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская чыгунка купіць 10 новых «штадлераў»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.01.2019 09:11
Базавай мадэльлю для распрацоўкі новых электрацягнікоў стануць семівагонныя электрацягнікі сэрыі ЭПМ.
Электрацягнік Менскіх гарадзкіх лініяў Stadler FLIRT (ЭПг) на чыгуначным вакзале Менск-ПасажырскіЭлектрацягнік Менскіх гарадзкіх лініяў Stadler FLIRT (ЭПг) на чыгуначным вакзале Менск-Пасажырскіcommons.wikimedia.org/Tumash/CC BY-SA 3.0

Беларуская чыгунка купіць яшчэ 10 «штадлераў»
18 студзеня ва Упраўленьні Беларускай чыгункі адбылося падпісаньне кантракту з кампаніяй «Штадлер Менск» на закупку электрацягнікоў для міжрэгіянальных ліній бізнэс-кляса.
Беларуская чыгунка набудзе да 2021 года 10 сучасных пяцівагонных электрацягнікоў сэрыі ЭПМ пераменнага току з максымальнай хуткасьцю 160 км/г. Пастаўка першага электрацягніка заплянаваная на канец 2020 года. Для рэалізацыі дадзенага інвэстыцыйнага праекта плянуецца прыцягнуць крэдытныя рэсурсы вядучых замежных банкаў.
Базавай мадэльлю для распрацоўкі новых электрацягнікоў стануць семівагонныя электрацягнікі сэрыі ЭПМ, якія пасьпяхова курсіруюць па Беларускай чыгунцы са жніўня 2016 года па маршруце Менск–Гомель.
Даўжыня новых саставаў складзе 92 960 мм, шырыня кузава – 3 480 мм. У цягніку прадугледжана 260 месцаў для сядзеньня 1 і 2 кляса. У зоне 1 кляса (падвышанай камфортнасьці) разьмесьціцца 16 месцаў. Тут прадугледжаны камфартабэльныя крэслы са сьпінкай, што рэгулюецца па вугалу нахілу, індывідуальныя падлакотнікі. Зона 1 кляса аддзеленая шкляной перагародкай зь электрычным прывадам. У пасажырскім салёне 1 кляса будуць устаноўлены кнопкі выкліку правадніка, пры націску якіх у купэ правадніка выдаецца аўдыё-відэасігнал. Прадугледжаны месцы для разьмяшчэньня буйнагабарытнага багажу, гардэроб для верхняга адзеньня.
У салёнах 2 кляса будуць устаноўлены мяккія сядзеньні з падлакотнікамі па сыстэме «3 + 2».
Адметнай асаблівасьцю новых цягнікоў стане наяўнасьць у пасажырскім салёне аўтаматычных сыстэм (апаратаў) па продажы прадуктаў харчаваньня, гарачых і ахаладжальных напояў.
Электрацягнікі будуць абсталяваны сыстэмай бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт (WI-FI), а таксама сыстэмай узмацненьня сыгналу GSM.
https://nn.by/?c=ar&i=223876


18 студзеня ва Упраўленьні Беларускай чыгункі адбылося падпісаньне кантракту з кампаніяй «Штадлер Менск» на закупку электрацягнікоў для міжрэгіянальных ліній бізнэс-кляса.

Беларуская чыгунка набудзе да 2021 года 10 сучасных пяцівагонных электрацягнікоў сэрыі ЭПМ пераменнага току з максымальнай хуткасьцю 160 км/г. Пастаўка першага электрацягніка заплянаваная на канец 2020 года. Для рэалізацыі дадзенага інвэстыцыйнага праекта плянуецца прыцягнуць крэдытныя рэсурсы вядучых замежных банкаў.

Базавай мадэльлю для распрацоўкі новых электрацягнікоў стануць семівагонныя электрацягнікі сэрыі ЭПМ, якія пасьпяхова курсіруюць па Беларускай чыгунцы са жніўня 2016 года па маршруце Менск–Гомель.

Даўжыня новых саставаў складзе 92 960 мм, шырыня кузава – 3 480 мм. У цягніку прадугледжана 260 месцаў для сядзеньня 1 і 2 кляса. У зоне 1 кляса (падвышанай камфортнасьці) разьмесьціцца 16 месцаў. Тут прадугледжаны камфартабэльныя крэслы са сьпінкай, што рэгулюецца па вугалу нахілу, індывідуальныя падлакотнікі.

Зона 1 кляса аддзеленая шкляной перагародкай зь электрычным прывадам. У пасажырскім салёне 1 кляса будуць устаноўлены кнопкі выкліку правадніка, пры націску якіх у купэ правадніка выдаецца аўдыё-відэасігнал. Прадугледжаны месцы для разьмяшчэньня буйнагабарытнага багажу, гардэроб для верхняга адзеньня.
У салёнах 2 кляса будуць устаноўлены мяккія сядзеньні з падлакотнікамі па сыстэме «3 + 2».

Адметнай асаблівасьцю новых цягнікоў стане наяўнасьць у пасажырскім салёне аўтаматычных сыстэм (апаратаў) па продажы прадуктаў харчаваньня, гарачых і ахаладжальных напояў.

Электрацягнікі будуць абсталяваны сыстэмай бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт (WI-FI), а таксама сыстэмай узмацненьня сыгналу GSM.

nn.by/БЧ/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт