Logo Polskiego Radia
Print

Доля сельскагаспрадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту складае 15,5%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.01.2019 16:07
За 11 месяцаў мінулага году Беларусь экспартавала сельгаспрадукцыі й прадуктаў харчаваньня на $4,8 млрд.
Photo: congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Доля сельскагаспрадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту складае 15,5%
За 11 месяцаў мінулага году Беларусь экспартавала сельгаспрадукцыі й прадуктаў харчаваньня на $4,8 млрд.
Геаграфія экспарту беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі й прадуктаў харчаваньня ў студзені-лістападзе 2018 году пашырылася за кошт 19 новых краін. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі й харчаваньня.
„У студзені-лістападзе мінулага году сельскагаспадарчая прадукцыя й прадукты харчаваньня пастаўляліся ў 95 краін сьвету (у студзені-лістападзе 2017 году - у 86). У тым ліку малако й малакапрадукты экспартаваліся ў 58 краін, мяса й мясапрадукты - у 19 краін. Геаграфія экспарту папоўнілася 19 новымі краінамі”, - адзначылі ў Мінсельгасхарчы.
За 11 месяцаў мінулага году айчынныя арганізацыі экспартавалі сельгаспрадукцыі й прадуктаў харчаваньня на $4,8 млрд, што на 4,9% перавысіла аб'ёмы экспарту ў адпаведным пэрыядзе 2017 году. Прырост валютнай выручкі за названы пэрыяд склаўся ў аб'ёме $224 млн.
Доля экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі й прадуктаў харчаваньня ў агульным аб'ёме экспарту таварамі Рэспублікі Беларусь склала 15,5%.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт