Logo Polskiego Radia
Print

Пайшоў з жыцьця Сямён Домаш

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.02.2019 14:21
Сямён Домаш памёр раніцай 9 лютага ў сваім аўтамабілі.
Сямён Домаш і Ўладзімір ГанчарыкСямён Домаш і Ўладзімір ГанчарыкФота: Hrodna.life

Грамадзка-палітычны дзеяч Беларусі Сямён Домаш памёр раніцай 9 лютага ў сваім аўтамабілі. 2 студзеня яму споўнілася 69 гадоў.

Сямён Домаш нарадзіўся ў вёсцы Тумашы Берасьцейскай вобласьці ў 1950 годзе. У 1993 годзе быў абраны старшынёй Гарадзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. Зьяўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII і XIII скліканьняў.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2001 года Сямён Домаш быў адным з кандыдатаў ад апазыцыі. Перад самымі выбарамі зьняў сваю кандыдатуру на карысьць адзінага кандыдата Уладзіміра Ганчарыка.

Пасьля працаваў у камэрцыйных структурах, быў бяз працы. У 2006 годзе ўзначаліў РУП «Гарадзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднаньне», затым працаваў адным з кіраўнікоў гарадзенскага харчовага прадпрыемства ABC.

У верасьні 2017 года атрымаў узнагароду за ўклад у разьвiцьцё польскай асьветы ў Беларусi.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт