Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьце праціўнікі акумулятарнага завода калёнай прайшлі па цэнтры горада

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.02.2019 11:03
З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Берасьці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва завода.
photo: stopzavod.by

У Берасьце праціўнікі акумулятарнага завода калёнай прайшлі па цэнтры горада
Чарговая нядзельная сустрэча праціўнікаў акумулятарнага завода, якая прайшла ў Берасьці 10 лютага, завяршылася шпацырам па цэнтры горада.
Удзельнікі сустрэчы сабраліся на плошчы Леніна каля 12.00. Людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны, зьвязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства. Па ацэнцы праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна, у пікавы момант на плошчы прысутнічала каля 200 чалавек.
Затым людзі калёнай пайшлі па цэнтры Берасьця па маршруце: вуліца Пушкінская – Савецкая і спыніліся каля ўваходу ў кінатэатар Беларусь.
Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПауэр». Жыхары Берасьця і некалькіх вёсак Берасьцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Берасьці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія маюць зносіны і абменьваюцца апошнімі навінамі аб будаўніцтве прадпрыемства.

Чарговая нядзельная сустрэча праціўнікаў акумулятарнага завода, якая прайшла ў Берасьці 10 лютага, завяршылася шпацырам па цэнтры горада.

Удзельнікі сустрэчы сабраліся на плошчы Леніна каля 12.00. Людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны, зьвязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства. Па ацэнцы праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна, у пікавы момант на плошчы прысутнічала каля 200 чалавек.Затым людзі калёнай пайшлі па цэнтры Берасьця па маршруце: вуліца Пушкінская – Савецкая і спыніліся каля ўваходу ў кінатэатар Беларусь.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПауэр». Жыхары Берасьця і некалькіх вёсак Берасьцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Берасьці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія маюць зносіны і абменьваюцца апошнімі навінамі аб будаўніцтве прадпрыемства.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт