Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Адносіны Беларусі і Расеі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні казаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2019 14:42
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін сустрэліся чацьвёрты раз са сьнежня.
PAP/EPA/KONSTANTIN ZAVRAJIN/ KREMLIN POOL /SPUTNIK / POOL

Лукашэнка: Адносіны Беларусі і Расеі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні казаў
Адносіны Беларусі і Расеі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні казаў. Пра гэта сёньня заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Чырвонай Паляне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Вы павінны ведаць, што ў кантэксьце міжнародных адносін адносіны Беларусі і Расеі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні казаў, – падкрэсьліў беларускі лідар. – Ды і ня трэба вас у гэтым пераконваць. Прынамсі, мы з вамі гэта добра ведаем».
«Што тычыцца падтрымкі нашай эканомікі, я таксама вам удзячны. Пры гэтым я часта кажу, што эканоміка Беларусі – гэта фінішная вытворчасьць расейскай эканомікі. Мы сыравіну, камплектуючыя – 60-70% у асноўнай машынабудаўнічай вытворчасьці, нафтаперапрацоўцы – купляем у Расеі. Таму гэта наша агульная эканоміка. І, падтрымліваючы нас, вы, вядома, падтрымліваеце тыя прыкладна 35-40 млн людзей (разам з сем'ямі), якія працуюць на расейскіх прадпрыемствах, пастаўляюць у Беларусь прадукцыю. Калі нехта ў Расеі і Беларусі не разумее гэта, я думаю, зразумеюць», – падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка. «Вядома, заўсёды пытаньні ёсьць і будуць. Але мы заўсёды знаходзілі вырашэньне па гэтых пытаньнях. Думаю, гэта не зьяўляецца вялікай праблемай для нас», – дадаў ён.
Гэта чацьвёртая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна са сьнежня. Да публічнага ведама даецца толькі агульная інфармацыя. Падрабязнасьці перамоваў невядомыя.

Адносіны Беларусі і Расеі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні казаў. Пра гэта сёньня заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Чырвонай Паляне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Вы павінны ведаць, што ў кантэксьце міжнародных адносін адносіны Беларусі і Расеі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні казаў, – падкрэсьліў беларускі лідар. – Ды і ня трэба вас у гэтым пераконваць. Прынамсі, мы з вамі гэта добра ведаем».

«Што тычыцца падтрымкі нашай эканомікі, я таксама вам удзячны. Пры гэтым я часта кажу, што эканоміка Беларусі – гэта фінішная вытворчасьць расейскай эканомікі. Мы сыравіну, камплектуючыя – 60-70% у асноўнай машынабудаўнічай вытворчасьці, нафтаперапрацоўцы – купляем у Расеі. Таму гэта наша агульная эканоміка. І, падтрымліваючы нас, вы, вядома, падтрымліваеце тыя прыкладна 35-40 млн людзей (разам з сем'ямі), якія працуюць на расейскіх прадпрыемствах, пастаўляюць у Беларусь прадукцыю. Калі нехта ў Расеі і Беларусі не разумее гэта, я думаю, зразумеюць», – падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.

«Вядома, заўсёды пытаньні ёсьць і будуць. Але мы заўсёды знаходзілі вырашэньне па гэтых пытаньнях. Думаю, гэта не зьяўляецца вялікай праблемай для нас», – дадаў ён.

Гэта чацьвёртая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна са сьнежня. Да публічнага ведама даецца толькі агульная інфармацыя. Падрабязнасьці перамоваў невядомыя.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт