Logo Polskiego Radia
Print

Пачалося галасаваньне за ляўрэата прэміі імя Віктара Сырыцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2019 16:03
Ёй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Kaz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачалося галасаваньне за ляўрэата прэміі імя Віктара Сырыцы
Ёй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны.
Сфармаваны шорт-ліст прэміі Сырыцы за 2018 год, у яго ўвайшлі шэсьць прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Беларусі. Ляўрэата абярэ Рада Руху „За Свабоду”.
Прэмія была заснаваная Радай Руху „За Свабоду” ў сьнежні 2016 году ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктар Сырыцу. Ёй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны па выніках мінулага году. Лонг-ліст прэміі зьбіралі да 10 лютага, удзел у фармаваньні шорт-ліста прыняло кіраўніцтва арганізацыі.
У шорт-ліст за 2018 год увайшлі:
Вікторыя Анохава-Жураўлёва („Лёгкія чытаньні” — літаратурныя чытаньні для мясцовых школьнікаў у Пружанах, Брэсцкая вобласьць)
Уладзіслаў Золатаў (стварэньне „Лесьвіцы-вышыванкі” ў Магілёве)
Юрый Казакевіч і Ўладзімір Гундар (арганізацыя Дня вышыванкі ў Баранавічах)
Ігар Станкевіч (кампанія ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў — Грамадзкая ініцыятыва „Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы”)
Інна Хоміч (стварэньне мультымэдыйнага праекта з мапай дыялектных гаворак)
Вольга Дамаскіна (арганізацыя ў Полацку сэрыі сустрэчаў у межах „Жывой мовы”).
У гэтым годзе на конкурс паступілі 20 прапановаў, арганізатары прэміі адзначаюць, што ўзровень атрыманых заявак — дастаткова высокі.
„Віктар Сырыца ўсё жыцьцё аддаў самаахвярнай працы па нацыянальным адраджэньні. Уручэньнем прэміі Рух „За Свабоду“ намагаецца зьвярнуць увагу на падобную дзейнасьць, якая працягваецца сёньня ў рэгіёнах і не заўсёды заўважная на нацыянальным узроўні. Думаю, што адзначэньне дасягненьняў адданых рупліўцаў на ніве беларушчыны дасьць ім дадатковы імпэт працягваць сваю працу”, — адзначыў старшыня Руху „За Свабоду” Юрый Губарэвіч.
У гэтым годзе арганізацыя зноў запускае ня толькі галасаваньне сярод сябраў Рады, але й т.зв. грамадзкае, у якім можа прыняць удзел любы ахвотны. Гэтае галасаваньне будзе мець кансультацыйны характар.
Усе ахвотныя могуць аддаць свае галасы за лепшую ініцыятыву, запоўніўшы форму:
Галасаваньне працягнецца да 25 лютага.
pyx.by/аз

Сфармаваны шорт-ліст прэміі Сырыцы за 2018 год, у яго ўвайшлі шэсьць прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Беларусі. Ляўрэата абярэ Рада Руху „За Свабоду”.
Прэмія была заснаваная Радай Руху „За Свабоду” ў сьнежні 2016 году ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктарa Сырыцу. Ёй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны па выніках мінулага году. Лонг-ліст прэміі зьбіралі да 10 лютага, удзел у фармаваньні шорт-ліста прыняло кіраўніцтва арганізацыі.

У шорт-ліст за 2018 год увайшлі:

Вікторыя Анохава-Жураўлёва („Лёгкія чытаньні” — літаратурныя чытаньні для мясцовых школьнікаў у Пружанах, Брэсцкая вобласьць)

Уладзіслаў Золатаў (стварэньне „Лесьвіцы-вышыванкі” ў Магілёве)

Юрый Казакевіч і Ўладзімір Гундар (арганізацыя Дня вышыванкі ў Баранавічах)

Ігар Станкевіч (кампанія ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў — Грамадзкая ініцыятыва „Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы”)

Інна Хоміч (стварэньне мультымэдыйнага праекта з мапай дыялектных гаворак)

Вольга Дамаскіна (арганізацыя ў Полацку сэрыі сустрэчаў у межах „Жывой мовы”).

У гэтым годзе на конкурс паступілі 20 прапановаў, арганізатары прэміі адзначаюць, што ўзровень атрыманых заявак — дастаткова высокі.

„Віктар Сырыца ўсё жыцьцё аддаў самаахвярнай працы па нацыянальным адраджэньні. Уручэньнем прэміі Рух „За Свабоду“ намагаецца зьвярнуць увагу на падобную дзейнасьць, якая працягваецца сёньня ў рэгіёнах і не заўсёды заўважная на нацыянальным узроўні. Думаю, што адзначэньне дасягненьняў адданых рупліўцаў на ніве беларушчыны дасьць ім дадатковы імпэт працягваць сваю працу”, — адзначыў старшыня Руху „За Свабоду” Юрый Губарэвіч.

У гэтым годзе арганізацыя зноў запускае ня толькі галасаваньне сярод сябраў Рады, але й т.зв. грамадзкае, у якім можа прыняць удзел любы ахвотны. Гэтае галасаваньне будзе мець кансультацыйны характар.
Усе ахвотныя могуць аддаць свае галасы за лепшую ініцыятыву, запоўніўшы форму:

Галасаваньне працягнецца да 25 лютага.

pyx.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт