Logo Polskiego Radia
Print

Улады ствараюць агульную базу навучэнцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.05.2019 17:01
З яе будуць перадаваць дадзеныя ў «тунеядзкую» базу.
фота: Фэйсбук/А.Лябедзька

Улады ствараюць агульную базу навучэнцаў. З яе будуць перадаваць дадзеныя ў «тунеядзкую» базу
У Беларусі ствараюць адзіную базу дадзеных навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. У яе будзе ўключана інфармацыя аб тых, хто вучыцца ў Беларусі. Такая база дадзеных ствараецца для вядзеньня базы дадзеных працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У згаданую базу будуць уключаць асобы старэйшыя за 18 гадоў, якія атрымліваюць або атрымалі адукацыю ў дзённай форме атрыманьня адукацыі, а таксама адукацыю на хаце.
Выключэньне – дзеці і моладзь, якая атрымліваюць дадатковую адукацыю, а таксама тыя, хто праходзіць навучаньне на лекторыях, тэматычных сэмінарах, практыкумах, трэнінгах, афіцэрскіх курсах і іншых відах навучальных курсаў, а таксама прымае ўдзел у адукацыйных праграмах удасканаленьня магчымасьцяў і здольнасьцяў асобы. Інфармацыю пра іх ня будуць уключаць у базу.
У адзіную базу будуць уключаць у тым ліку такую інфармацыю аб навучэнцах, як ідэнтыфікацыйны нумар, імя і прозьвішча, пэрыяд атрыманьня адукацыі, назву ўстановы адукацыі. Дадзеныя за першае паўгодзьдзе будуць уносіць не пазьней за 20 жніўня, а за другое паўгодзьдзе – не пазьней за 20 лютага наступнага года. Інфармацыю будуць актуалізаваць у базе штомесяц да 3 чысла кожнага месяца.
Міністэрства адукацыі будзе накіроўваць сьпісы ідэнтыфікацыйных нумароў у Мінпрацы да 15-га чысла трэцяга месяца, наступнага за паўгодзьдзем, за якое актуалізуецца база дадзеных навучэнцаў. Зьбіраць, апрацоўваць і захоўваць дадзеныя будуць у электронным выглядзе.
Рашэньне аб стварэньні адзінай базы дадзеных навучэнцаў урад прыняў у сьнежні мінулага года.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт