Logo Polskiego Radia
Print

Стыпэндыя імя Віталя Сіліцкага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2011 07:00
Заяўкі павінны быць адпраўленыя да 5 сьнежня 2011 года.

/

Інстытут эўрапейскіх дасьледаваньняў і міжнародных зносінаў (IESIR, Славакія) і Беларускі інстытут стратэгічных дасьледваньняў (BISS, Летува) пры падтрымцы Славацкай агенцыі па супрацоўніцтве ў міжнародным разьвіцьці заснавалі стыпэндыйную праграму для беларускіх студэнтаў, зацікаўленых у навучаньні цягам 5-6 месяцаў у Славаччныне.

Галёўная мэта праграмы імя Віталя Сіліцкага (памерлага сёлета дырэктара BISS ) – удасканаліць навыкі, веды й кваліфікацыю беларускіх студэнтаў у сфэрах эўрапейскай інтэграцыі, інстытуцыйнага будаўніцтва й належнага дзяржкіраваньня.

Згаданая мэта будзе рэалізаваная праз удзел у лекцыях, сэмінарах, круглых сталах і дыскусіях, датычных эўрапейскіх пытаньняў, якія будуць праводзіцца як славацкімі экспэртамі, так і запрошанымі гасьцямі.

Мерапрыемствы будуць праходзіць як непасрэдна ва ўнівэрсытэце імя Коменскага, так і ў іншых акадэмічных інстытуцыях і дасьледчых цэнтрах Браціславы.

Скарыстацца праграмай могуць выпускнікі ўнівэрсытэтаў альбо кандыдаты навук зь Беларусі.

Паколькі большасць курсаў будзе выкладацца па-ангельску, ад аплікантаў чакаецца добрага ўзроўню ангельскай мовы.

Заяўкі маюць быць адпраўленыя праз электронную адрэсу visits@belinstitute.eu да 5 сьнежня 2011 года.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт