Logo Polskiego Radia
Print

Адкрыты ліст Радзівілам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2011 17:31
Шушкевіч і Някляеў заклікаюць Радзівілаў абумовіць свой удзел ва ўрачыстасьцях у Нясьвіжы вызваленьнем палітвязьняў у Беларусі.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч і былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў напісалі адкрыты ліст Радзівілам. Пра гэта зь Менска паведамляе карэспандэнт Польскага радыё. У лісьце палітыкі заклікаюць вядомы род магнатаў абумовіць свой удзел ва ўрачыстасьцях у Нясьвіжы вызваленьнем

/

палітычных вязьняў у Беларусі. Адкрыты ліст накіраваны прадстаўніку роду, князю Каралю Радзівілу, які пражывае ў Варшаве.
Шушкевіч і Някляеў пішуць, што яны даведаліся аб тым, што Караль Радзівіл і прадстаўнікі яго сям’і атрымалі запрашэньне ад Аляксандра Лукашэнкі прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцьці адрэстаўраванага Нясьвіскага палаца. І таму зьвяртаюцца да “Князя-Ардыната і Яго” сям’і з просьбай, каб свой прыезд абумовіў вызваленьнем беларускіх палітвязьняў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Радзівілы атрымалі запрашэньне на нясьвіскую ўрачыстасьць, якая адбудзецца 11 сьнежня.

Уладзімер Пац, Менск

фота: labadzenka.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт