Logo Polskiego Radia
Print

Нельга апраўдваць рэжым

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.02.2012 10:53
Беларусы замежжа заклікаюць узмацніць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.

/

Гэта адказ на ініцыятыву офіса “За дэмакратычную Беларусь” у Брусэлі, які прапануе адмяніць санкцыі ў дачыненьні да часткі беларускіх чыноўнікаў, у гэтым мільянэра Ўладзімера Пефціева.

У сувязі з гэтай ініцыятывай «беларускія грамадзянскія й палітычныя прадстаўніцтва за мяжой заяўляюць аб недапушчальнасьці “выбяленьня” рэпутацыі пасобнікаў дыктатуры, прызнаных такімі ўключэньнем іх у “чорныя сьпісы” ЭЗ”.
Падпісанты заявы крытыкуюць ініцыятыву кіраўніка офіса “За дэмакратычную Беларусь” Вольгі Стужынскай. “Мы лічым ініцыятыву па адмена візавых санкцый у дачыненьні да людзей, адказных за няспынныя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, безадказнай і амаральнай”, - гаворыцца ў заяве.
Аўтары заявы наадварот патрабуюць пашырыць сьпіс неўязных у Эўропу асобамі, адказнымі за катаваньні й зьдзекі над Андрэем Саньнікавым, Мікалаем Статкевічам, Дзьмітрыем Бандарэнка, Зьмітром Дашкевічам, Эдуардам Лобавым, Сяргеем Каваленка, Мікалаем Аўтуховічам.
Пад заявай падпісаліся беларускія арганізацыі, якія дзейнічаюць за мяжой.

Беларусы замежжа заклікаюць узмацніць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Гэта адказ на ініцыятыву офіса “За дэмакратычную Беларусь” у Брусэлі, які прапануе адмяніць санкцыі ў дачыненьні да часткі беларускіх чыноўнікаў, у гэтым мільянэра Ўладзімера Пефціева. У сувязі з гэтай ініцыятывай «беларускія грамадзянскія й палітычныя прадстаўніцтвы за мяжой заяўляюць аб недапушчальнасьці “выбяленьня” рэпутацыі пасобнікаў дыктатуры, прызнаных такімі ўключэньнем іх у “чорныя сьпісы” ЭЗ”.

Падпісанты заявы крытыкуюць ініцыятыву кіраўніка офіса “За дэмакратычную Беларусь” Вольгі Стужынскай. “Мы лічым ініцыятыву па адмене візавых санкцый у дачыненьні да людзей, адказных за няспынныя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, безадказнай і амаральнай”, - гаворыцца ў заяве.

Аўтары заявы, наадварот, патрабуюць пашырыць сьпіс неўязных у Эўропу асобамі, адказнымі за катаваньні й зьдзекі над Андрэем Саньнікавым, Мікалаем Статкевічам, Дзьмітрыем Бандарэнкам, Зьмітром Дашкевічам, Эдуардам Лобавым, Сяргеем Каваленкам, Мікалаем Аўтуховічам. Пад заявай падпісаліся беларускія арганізацыі, якія дзейнічаюць за мяжой.

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт