Logo Polskiego Radia
Print

Някляева вылучылі на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 03.02.2012 11:06
Такое рашэньне прыняў Беларускі ПЭН-Цэнтaр.

У сярэднім у год Нобэлеўскі камітэт прымае каля 350 намінацый па літаратуры ад творчых арганізацыяў усяго сьвету, а таксама ад ляўрэатаў папярэдніх гадоў.

Нобэлеўскую прэмію ўручаюць штогод у першай палове кастрычніка ў Стакгольме.

Як правіла, прэмію атрымліваюць пісьменьнікі, творы якіх заслужылі прызнаньне на розных эўрапейскіх мовах.

На Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры раней вылучылі Васіля Быкава й Рыгора Барадуліна. Сёлета сярод намінантаў ёсць таксама Сьвятлана Алексіевіч, творы якой былі перакладзены на дзясяткі моваў.

кр/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт