Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнік ЭЗ сустрэўся з чыноўнікамі й апазыцыяй

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 09.02.2012 16:05
Адбылася таксама сустрэча Гунара Віганда са сваякамі палітвязьняў.

Прадстаўнік Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня ЭЗ Гунар Віганд знаходзіцца з рабочым візытам у Менску.

Учора Віганд правёў перамовы зь міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым і начальнікам упраўленьня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Раманам Раманоўскім. Сёньня адбыліся сустрэчы з апазыцыйнымі палітыкамі й праваабаронцамі, а таксама сваякамі палітвязьняў.

Візыт прадстаўніка ЭЗ працягнецца да 10 лютага. Сустрэчы з чыноўнікамі й апазыцыяй дадуць магчымасць "зрабіць агляд цяперашняга ўзроўню адносінаў паміж ЭЗ і Беларусьсю, а таксама прааналізаваць справы, якія выклікаюць занепакоенасьць у ЭЗ", паведамілі ў прадстаўніцтве ЭЗ у Менску.

кр/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт