Калі на таварах пачнуць пісаць па-беларуску?
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
21.02.2012 13:34
-
Калі на таварах пачнуць пісаць па-беларуску.mp3
Міністэрства культуры прапануе Мінгандлю выкарыстоўваць дзьве мовы на абгортках.
Кампанія “Справаводзтва па-беларуску” ўзялася за ўкараненьне роднай мовы на беларускіх таварах. Каардынатар кампаніі Ігар Случак зьвярнуўся да беларускіх парлямэнтараў з просьбаю ўнесьці папраўкі ў Закон “Пра абарону правоў спажыўцоў”. Ігар Случак настойвае, што ўсе зьвесткі пра тавары павінны разьмяшчацца на дзьвюх дяржаўных мовах. Паводле актывіста, яго прапанова была перанакіравана ў Міністэрства культуры, якое станоўча паставілася да ініцыятывы. Міністэрства культуры ў асобе намесьніка міністра Тадэвуша Стружэцкага паведаміла, што падтрымоўвае захады па замацаваньні дадатковых заканадаўчых гарантыяў забесьпячэньня балянсу ўжываньня дзяржаўных моваў. Болей за тое, Мінкульт ужо зьвярнуўся да Міністэрства гандлю й прапанаваў разгледзець пытаньне пра ўнясеньне паправак у закон.
Можна спадзявацца, што гэтая ініцыятыва кампаніі “Справаводзтва па-беларуску” будзе ня менш пасьпяховая за мінулую. Нагадаем, праз намаганьні Ігара Случака ўжо былі ўнесеныя зьмены ў Закон “Пра звароты грамадзянаў”, у адпаведнасьці зь якімі цяпер дзяржаўныя структуры абавязаныя адказваць грамадзянам на той мове, на якой яны пісалі запыт.
Арцём Багданаў, Менск