Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля самагубства жонкі з вакна скочыў і муж

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 21.02.2012 18:03
Трагічнае здарэньне адбылося ў прысутнасьці 3-гадовага дзіцяці.

Жахлівы выпадак здарыўся на днях у Менску. 30-гадовая жанчына выкінулася з вакна ўласнай кватэры на дзевятым паверсе. Здарэньне адбылося ў адным са спальных раёнаў сталіцы. Жанчына загінула на месцы й асіраціла двух дзетак: 7-гадовага хлопчыка й 3-гадовую дзяўчынку, якая падчас самагубства маці гулялася ў пакоі.

Паводле слоў блізкіх, прычынай самагубства маглі быць фінансавыя праблемы сям’і, запазычанасьці па крэдытах, а таксама праблемы з алькаголем. Апрача таго, нейкі час таму жанчына разьвялася са сваім мужам, хаця яны й працягвалі жыць разам.

Аднак самагубства маці й жонкі ня стала для сям’і заканчэньнем трагедыі. У дзень пахаваньня труну прывезьлі ў кватэру да сваячкі жанчыны на трэцім паверсе таго ж шматпавярховіка. Зь целам жадалі разьвітацца родныя. Падчас жалобнай цырымоніі мужчына нечакана кінуўся да вакна й скочыў з трэцяга паверху. На месца здарэньня імгненна прыбыла “хуткая”. Мужчына са шматлікімі траўмамі трапіў у шпіталь і знаходзіцца на дадзены момант у рэанімацыі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт