У Беларусі працягваюць даражэць цыгарэты
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.02.2012 16:35
Цэны на паасобныя маркі вырастуць з 1 сакавіка.
У Беларусі розьнічныя кошты на паасобныя маркі цыгарэт вырастуць з 1 сакавіка нават на 10%. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Да прыкладу, кошт на цыгарэты Kent падымецца да 9 тыс. рублёў, Lucky Strike - да 7,5 тыс. рублёў, Alliance - да 3,5 тыс. рублёў.
Нагадаем, у мінулы раз цыгарэты ў Беларусі даражэлі з 1 лютага. Тады падаражэньне склала 3-15% і закранула цыгарэты ІІ і ІІІ цэнавой групы, у той час як цыгарэты І цэнавой групы засталіся на ранейшым узроўні.
Беларускі ўрад вырашыў павялічыць квоты на вытворчасьць тытунёвых вырабаў. У 2012 годзе дазволена выпусьціць 30 млрд. 230 млн. штук цыгарэтаў.
яс/telegraf.by