Генпракуратура аспрэчвае словы Лукашэнкі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.02.2012 17:42
Прэзыдэнт заяўляе, што ў 2006 годзе была фальсыфікацыя прэзыдэнцкіх выбараў, Генпракуратура, што не было.
У Генэральнай пракуратуры Беларусі заявілі, што ў краіне не было фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта гаворыцца ў адказе Генпракуратуры магілёўскім актывістам Беларускай партыі левых "Справядлівы сьвет", якія папрасілі даць ацэнку словах прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ён сфальсыфікаваў выбары.
"Усе члены партыі атрымалі аднолькавыя адказы, напісаныя як пад капірку. У адказах ня згадваецца прозьвішча Лукашэнка, а гаворыцца пра тое, што па дадзеных Цэнтрвыбаркама й пратаколаў акруговых і ўчастковых выбарчых камісій фальсыфікацый выбараў не было", - заявіў кіраўнік абласной арганізацыі прафэсар Валеры Беразіенка.
Нагадаем, аб фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году Аляксандар Лукашэнка заявіў у лістападзе таго ж году ў Менску на прэс-канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў. "Апошнія выбары мы фальсыфікавалі. За прэзыдэнта Лукашэнку прагаласавала 93,5%. Але, кажуць, гэта не эўрапейскі паказчык. Мы зрабілі 86%", - сказаў ён.
Яс/telegraf.by