Logo Polskiego Radia
Print

Судзяць за гістарычны сьцяг

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 22.02.2012 19:40
Гэтага не разумеюць ня толькі замежнікі, але й мясцовае насельніцтва.

Такога яшчэ не было. У Віцебску судзяць актывіста за гістарычны сьцяг. Гэтага не разумеюць ня толькі замежнікі, але й мясцовае насельніцтва.

Гаворка ідзе пра Сяргея Каваленку, які да канца адстойвае свае погляды й прынцыпы, піша „Gazeta Wyborcza”.

Актывіст больш за 2 месяцы вядзе галадоўкі, пахудзеў на 25 кіляграм. Яшчэ перад судом ягоная маці распавяла пра правакацыю спэцслужбаў, якія закінулі ў інтэрнэт ролік з камэры Каваленкі, на якім ён набыта нармальна есьць, хаця вядома, што з 19 сьнежня ён трымае галадоўку.

Карыстаючыся нагодай у судзе, што яшчэ няма судзьдзі, Сяргей распавёў, як яго прымусова кармілі цягам 20 дзён, як палохалі, што павыбіваюць зубы, каб было прасьцей запіхваць ежу ў рот, як рабілі нейкія ўколы. Міліцыянты спрабавалі перашкодзіць яму апавядаць, аднак не адважыліся прымяніць сілу ў судзе. Не зважаючы на просьбы сваякоў і сяброў 37-гадовы апазыцыянэр заявіў, што будзе працягваць трымаць галадоўку: і альбо ўлады яго вызваляць, альбо ён памрэ ў турме. Праваабаронцы лічаць Сяргея Каваленку палітвязьнем. Яны зьвярнулі ўвагу на тое, што судзьдзя, якая вядзе працэс, нават не хавае таго, што не прымае самастойных рашэньняў.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт