Лідар Віцебскага БНФ выратаваў помнік канструктывізму
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.02.2012 09:16
Пажар здарыўся ў былым будынку клюбу мэталістаў – гісторыка-культурным помніку 3-й катэгорыі.
Лідар Віцебскага БНФ Кастусь Смолікаў выратаваў яскравы ўзор канструктывізму ў архітэктуры. Удзень 22 лютага, заўважыўшы прыкметы пажару, фронтавец апэратыўна выклікаў супрацоўнікаў МНС.
Пажар здарыўся ў былым будынку клюбу мэталістаў – гісторыка-культурным помніку 3-й катэгорыі, абразцы стылю канструктывізму савецкай архітэктуры 20—30-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Супрацоўнікі МНС з будынку, ахопленага полымем, выратавалі бяздомных мужчыну й жанчыну.
Прэс-служба Партыі БНФ