Logo Polskiego Radia
Print

«Прыёрбанк» не паслухае аўстрыйскага ўласьніка?

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 04.04.2012 16:51
87,74% акцый банка належыць аўстрыйскаму Raiffeisen Bank International.

Увядзеньне санкцый ЭЗ у дачыненьні да фірм-«кашалькоў» Лукашэнкі паставіла кіраўніцтва «Прыёрбанка» ў няпростую сытуацыю.
87,74% акцый банка належыць аўстрыйскаму Raiffeisen Bank International , і рашэньне эўрапейскіх уладаў павінна тычыцца ня толькі галаўной кампаніі, але й яе даччыных прадпрыемстваў.

Як паведамляюць крыніцы charter97.org, у матчыным банку ідуць «сур'ёзныя дэбаты» аб тым, як быць з рахункамі кампаній, якія трапілі ў «чорны» сьпіс. Для многіх зь іх праз Raiffeisen Bank і ягоныя філіялы адкрытыя буйныя крэдытныя лініі. Рашэньне аб спыненьні абслугоўваньня рахункаў фірм беларускіх алігархаў аўтаматычна павінна спыніць магчымасьць абслугоўвацца ў «Прыёрбанку».

Аднак беларускі банк наўрад ці пойдзе на такі крок. Старшыня праўленьня «Прыёрбанка» Сяргей Касьцючэнка ўваходзіць у бліжэйшае кола беларускага дыктатара й зьяўляецца адным з самых уплывовых бізнэсмэнаў Беларусі.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт