Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні адмянілі "Фэст экскурсаводаў”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2012 14:35
Арганізатары вырашылі перанесьці яго на неакрэсьлены тэрмін з-за вусных папярэджаньняў міліцыянтаў.
фота: belarus.byфота: belarus.by

/

“Фэст экскурсаводаў”, які ладзіцца ўжо ня першы год у многіх гарадах Беларусі, на гэтыя выходныя ў Горадні не адбудзецца.

Праваахоўнікі закідаюць экскурсаводам, что іх бясплатныя экскурсіі зьяўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі. У папярэдней рэкляме на гарадзенскіх незалежных інтэрнэт-рэсурсах гэтага культурніцкага мерапрыемства былі пазначаны прозьвішчы гідаў і тэмы экскурсій. Таму міліцыянтам не было складана іх запалохаць. Фармальна ніякіх афіцыйных папярэджаньняў экскурсаводы не атрымалі.

Паколькі Фэст экскурсаводаў зьяўляецца агульнарэспубліканскай акцыяй і праводзіццва ў Беларусі ўжо трэці год запар, дык ён быў узгоднены арганізатарам Беларускім камітэтам міжнароднай рады па помніках і мясьцінах з Міністэрствам культуры Беларусі. Таму запалохваньні гарадзенскай міліцыі, што мерапрыемства не санкцыянаванае мясцовымі ўладамі, а экскурсаводы могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці, выглядае ў дадзенай сытуацыі абсурдна.

Вацлаў Галімскі, Горадня

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт